Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Умовы для мовы» выправілі памылкі на сайтах Савету Рэспублікі, Міністэрства энэргетыкі і 25 выканкамаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ініцыятыва «Ўмовы для мовы» прасоўвае выкарыстаньне беларускай мовы праз электронныя звароты да дзяржаўных установаў, і пры тым заўважае на іх сайтах памылкі. Прадстаўнік ініцыятывы Ігар Случак налічыў 29 сайтаў, на якіх памылкі ў выніку зваротаў былі выпраўленыя.

За парушэньні законаў у працы сайтаў удалося прыцягнуць да адказнасьці дзьве асобы, адна зь якіх — кіраўнік спраў райвыканкаму.

У ліку сайтаў з выпраўленымі памылкамі, сьцьвярджае Случак, быў і сайт Савету Рэспублікі (не працавала форма электроннага звароту ў беларускамоўнай вэрсіі), і сайт Міністэрства энэргетыкі (былі граматычныя памылкі ў тэкстах).

Зьменаў, што тычыліся беларускай мовы на сайце (адсутнасьць беларускамоўнай вэрсіі сайта або формы звароту, граматычныя памылкі), дамагліся таксама на сайце Горадзенскага аблвыканкаму. Памылкі на сваіх сайтах выправілі Віцебскі, Рагачоўскі, Бярэзінскі, Пухавіцкі, Пастаўскі, Кармянскі, Буда-Кашалёўскі і Лельчыцкі райвыканкамы, адміністрацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Віцебску, Савецкага раёну Гомля і дзяржаўнае прадпрыемства КЖЭУП «Рагачоў».

Акрамя таго, памылкі ў працы формы электронных зваротаў (калі форма проста не працавала, не зьмяшчала ўсю інфармацыю або не была дапрацаваная) выправілі Лепельскі, Акцябрскі, Веткаўскі, Добрускі, Жыткавіцкі, Нараўлянскі, Сьветлагорскі, Рэчыцкі, Лёзьненскі, Бярэзінскі, Краснапольскі і Бялыніцкі райвыканкамы, адміністрацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Магілёва.

Для ахвочых напісаць электронныя звароты ўладам «Умовы для мовы» склалі сьпіс электронных формаў звароту са спасылкамі на сайты. Ініцыятыва таксама дае парады адносна напісаньня зваротаў і вытрымкі з заканадаўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG