Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за суткі ад каранавірусу памерла найбольшая колькасьць людзей ад пачатку эпідэміі


У маскоўскай лякарні.
У маскоўскай лякарні.

У Расеі за мінулыя суткі ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 150 чалавек. Гэта самая вялікая колькасьць сьмерцяў за суткі ад пачатку эпідэміі. Усяго ў краіне ад COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных, памерлі 3249 чалавек.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

За мінулыя суткі ў Расеі выявілі 8894 новыя выпадкі — гэта на 45 чалавек больш, чым на суткі раней. Агульная колькасьць інфікаваных дасягнула 326 448, паведамляе апэратыўны штаб.

Паправіліся за дзень больш за 7 тысяч чалавек, агульная колькасьць акрыялых дасягнула амаль 100 тысяч.

Больш за ўсё новых выпадкаў інфікаваньня па-ранейшаму ў Маскве — каля 3 тысяч. Масква і Маскоўская вобласьць на працягу доўгага часу забясьпечвалі асноўны рост распаўсюджваньня хваробы ў краіне. Цяпер гэта адбываецца за кошт іншых рэгіёнаў.

  • Карантынныя захады ў сувязі з інфэкцыяй ў Расеі пачалі ўводзіць у канцы сакавіка. 11 траўня прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што рэгіёны могуць пачаць прымаць рашэньні пра паслабленьне так званага рэжыму самаізаляцыі. У Маскве гэты рэжым падоўжаны да 31 траўня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG