Сынод Праваслаўнай царквы Малдовы ў звароце да ўладаў краіны запатрабаваў, каб вакцынацыя ад каранавірусу пасьля стварэньня прышчэпкі была добраахвотнай. У звароце сказана, што з дапамогай «вакцын ад COVID-19 у арганізм людзей могуць быць уведзеныя мікрачыпы».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Грамадзтва ў многіх эўрапейскіх краінах пратэстуе супраць абавязковага выкарыстаньня вакцын, асабліва вакцыны супраць COVID-19, таму што яно разглядае іх як магчымасьць для глябальнай сыстэмы антыхрыстаў увесьці мікрачыпы ў целы людзей, каб кантраляваць іх з дапамогай тэхналёгіі 5G», — сказана ў звароце царквы.
У дакумэнце таксама сказана, што амэрыканскі мільярдэр Біл Гейтс, заснавальнік кампаніі Microsoft, «лічыцца асноўным чалавекам, адказным за стварэньне тэхналёгіі мікрачыпаваньня з дапамогай вакцыны».
Інфармацыя пра Гейтса, мікрачыпы і 5G, на якую спасылаецца мітраполія Малдовы, — адна з тэорый змовы, якая шырока распаўсюдзілася ў апошні час у сацсетках.
Праваслаўная царква Малдовы зьяўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у краіне і налічвае каля 3 мільёнаў вернікаў. Кананічна яна знаходзіцца ў складзе Расейскай праваслаўнай царквы.
Журалістаў «Первого канала» пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі. Сьцісла
- Міністэрства замежных спраў Беларусі 6 траўня пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу расейскага «Первого канала». Перад гэтым тэлеканал паказаў у эфіры сюжэт з Стоўпцаў, у якім гаварылася пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.
>> Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Тэлеканал «Беларусь 1» раскрытыкаваў сюжэт расейскіх калег у матэрыяле «Сем фэйкаў у адным сюжэце фэдэральнага каналу Расеі».
- «Первый канал» 7 траўня асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў.
Што ў Расеі пішуць пра высылку журналіста «Первого канала»