Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане адкрыўся для вернікаў


Галоўная сьвятыня каталіцкага сьвету — сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане — адкрыўся для вернікаў і паломнікаў. Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва ANSA.

Як удакладняе агенцтва, ад 10 сакавіка з прычыны пандэміі каранавірусу ён быў закрыты для наведаньняў. Падчас карантыну там прайшло толькі некалькі велікодных службаў на чале з Папам Рымскім Францішкам і ўдзелам усяго некалькіх чалавек. Штодня невялікая група манашак з Ватыкану там малілася.

У панядзелак раніцай папа Францішак узьнёс малітву ў адной з частак сабора, ля магілы Папы Рымскага Яна Паўла II, кананізаванага ў 2014 годзе, з нагоды 100-годзьдзя з дня яго нараджэньня.

Допуск у сабор будзе рэгулявацца супрацоўнікамі ватыканскай жандармэрыі і добраахвотнікамі Мальтыйскага ордэну. Усім наведнікам прадпісана выкарыстаньне сродкаў індывідуальнай засьцярогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG