Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tesla падала ў суд на мясцовыя ўлады — патрабуе адкрыць завод кампаніі ў Каліфорніі


Заснавальнік Tesla Ілан Маск, архіўнае фота
Заснавальнік Tesla Ілан Маск, архіўнае фота

Амэрыканскі вытворца электрамабіляў Tesla падаў у суд на ўлады каліфарнійскай акругі Аламіда з патрабаваньнем адкрыць закрыты праз карантын завод у горадзе Фрымант, паведамляе Techcrunch.

Заснавальнік кампаніі Ілан Маск паабяцаў у твітэры перанесьці яе штаб-кватэру з Каліфорніі ў іншы штат.

Каліфорнія зьняла шэраг абмежаваньняў, выкліканых пандэміяй каранавірусу. Аднак частка паўнамоцтваў у выбары карантыннага рэжыму перададзеныя акруговым уладам.

8 траўня кампанія плянавала вывесьці на працу да 30% супрацоўнікаў, аднак ня можа гэтага зрабіць. На думку Маска, Tesla здольная засьцерагчы супрацоўнікаў лепш, чым не абраны нікім супрацоўнік акруговай установы аховы здароўя. Ён нагадаў, што ягоная кампанія — найбуйнейшы прамысловы вытворца ў штаце.

Ягоныя выступы і патрабаваньне вярнуць рабочых на фабрыку былі названыя былым міністрам працы ЗША ў адміністрацыі Біла Клінтана Робертам Райхам «найгоршай праявай капіталізму».

Маск у адказ назваў яго па-расейску ідыётам. Раней Маск называў занепакоенасьць COVID-19 «глупствам», а ўведзеныя ўладамі карантынныя захады — «фашызмам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG