Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўныя кінафэстывалі сьвету пакажуць новыя фільмы на YouTube


YouTube разам зь вядучымі фэстывалямі сьвету правядуць онлайн-фэстываль We Are One: A Global Film Festival («Мы адзіныя: глябальны кінафэстываль»), паведамляе Variety.

У онлайн-фэстывалі, які пройдзе з 29 траўня па 7 чэрвеня, возьмуць удзел больш за 20 буйных міжнародных кінафорумаў, у тым ліку Канскі, Бэрлінскі, Вэнэцыянскі, фэстывалі ў Таронта, Нью-Ёрку, Лёндане, Лякарна, Сан-Сэбастыяне, Карлавых Варах, Токіё, міжнародны анімацыйны фэстываль у Ансі, «Сандэнс» і іншыя.

Можна будзе бясплатна паглядзець фільмы розных жанраў: дакумэнтальныя, гульнявыя, анімацыйныя і музычныя. Усе яны будуць трансьлявацца на афіцыйным YouTube-канале фэстывалю. Поўны расклад будзе апублікаваны пазьней.

Падчас фэстывалю можна будзе зрабіць ахвяраваньні Сусьветнай арганізацыі здароўя або мясцовым арганізацыям, якія дапамагаюць у пандэмію мэдработнікам і жыцьцёва важным службам.

Пры гэтым лічбавы фармат не павінен стаць заменай самім кінафэстывалям, арганізатары якіх спадзяюцца правесьці іх пасьля заканчэньня пандэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG