Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія культурныя онлайн-падзеі трапілі ў агляды сусьветных мэдыя


Спэктакль беларускага Свабодны Тэатру «Дзьверы ў агні» (Burning Doors) на сцэне Лёнданскага Soho Theatre, 2016 год
Спэктакль беларускага Свабодны Тэатру «Дзьверы ў агні» (Burning Doors) на сцэне Лёнданскага Soho Theatre, 2016 год

The Guardian, New York Times, The Times раяць паглядзець спэктаклі беларускага «Свабоднага тэатру», паслухаць «Старога Ольсу» і Relikt.

Тэатар

The New York Times зрабіў агляд усіх спэктакляў Свабоднага тэатру, паказаных за апошні месяц.

«Хоць запісы часта ня могуць перадаць хваляваньне жывога выступленьня, гэтыя інтымныя паказы трупы перадаюць тое, што робіць беларускі «Свабодны тэатар» такім унікальным і па-мастацку захапляльным. Новыя відэа будуць даступныя кожны тыдзень да канца чэрвеня».

Ілюстрацыйнае фота. Сцэна са спэктаклю Burning Doors Свабоднага тэатру
Ілюстрацыйнае фота. Сцэна са спэктаклю Burning Doors Свабоднага тэатру

Evening Standard паставілі трансьляцыі «Свабоднага тэатру» ў сьпіс топ-імпрэзаў да прагляду падчас ізаляцыі, а таксама праанансавалі чарговы паказ спэктакля.

«Далей ідзе паглыбленьне ў псыхічныя хваробы з паказам «Заўтра я заўсёды быў ільвом» і «Караля Ліра» на беларускай мове з ангельскімі субтытрамі».

Broadway Worlds, хаця і ў рубрыцы «Расея», але раіць паглядзець спэктаклі беларускага Вялікага тэатру опэры і балету.

Музыка

Гурт «Стары Ольса» трапіў у сьпіс 10 найлепшых онлайн-канцэртаў клясычнай музыкі ад сусьветнага выданьня Financial Times.

Аўтарка тэксту Ганна Няпілава раіць паглядзець запіс трансьляцыі Эўрапейскага дня старажытнай музыкі, які адбыўся 21 сакавіка, у дзень народзінаў Ёгана Сэбастыяна Баха. «Самы відавочны выбар – Стывэн Дэвайн з 48 прэлюдыямі і фугамі Баха на клявэсіне, якія ён выконвае ў Нацыянальным цэнтры старадаўняй музыкі ў брытанскім Ёрку. Для чагосьці іншага ёсьць беларускі гурт «Стары Ольса», які выконвае сярэднявечную музыку часоў Вялікага Княства Літоўскага».

Запіс можна паглядзець тут:

Амэрыканскі тэлевядоўца каналу 6 ABC Мэт о'Донэл разам зь сябрам Мэтам Камінзам зрабілі акустычную вэрсію кампазыцыі «Зрушаны сьвет» беларускага фольк-рок-гурту Relikt. Падрабязьней чытайце тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG