Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя ўпершыню публічна выказала спачуваньне сем'ям памерлых ад каранавірусу. ВІДЭА

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 24 красавіка ладзілачарговую прэс-канфэрэнцыю аб сытуацыі з эпідэміяй COVID-19 у краіне. Свабода вяла жывую трансьляцыю.

Намесьніца міністра Алена Богдан адзначыла, што, «на жаль, 63 чалавекі нам уратаваць не ўдалося».

«Дазвольце выказаць спачуваньні і ад імя Міністэрства аховы здароўя запэўніць, што ўсё магчымае намі было зроблена», — сказала Богдан.

Падчас папярэдніх прэсавых канфэрэнцый словы спачуваньня сем'ям памерлых з вуснаў кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя не гучалі.

  • Паводле Мінздароўя, на раніцу 23 красавіка ў Беларусі зафіксавалі агулам 8733 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, 63 памерлых.
  • 114 чалавек знаходзяцца на апаратах штучнага дыханьня. 25 донараў выратавалі жыцьці 8 чалавек.
  • Паводле намесьніцы міністра аховы здароўя Алены Богдан, у Беларусі няма нагрузкі на мэдычную сыстэму, няма недахопу мэдычных сродкаў і сродкаў індывідуальнай засьцярогі.

  • Богдан заклікала беларусаў на вялікіх выходных не выяжджаць за межы сваёй тэрыторыі, ня ехаць на Радаўніцу на могілкі, не цягнуць туды сваіх старых сваякоў і ня ладзіць там пасядзелак. «Мы застаёмся на працы дзеля вас, і просім вас не рабіць лішнія паездкі, не пакідаць сваю тэрыторыю, заставацца дома дзеля нас».

21 красавіка місія Сусьветнай арганізацыі здароўя апублікавала вынікі вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, заклікала да дадатковых захадаў дыстанцыяваньня, скасаваньня масавых мерапрыемстваў і пераходу на дыстанцыйную адукацыю. Дзяржаўныя СМІ перадалі толькі тое, за што WHO пахваліла Беларусь, але не перадалі пра рэкамэндацыі, якія Беларусь не выконвае.

23 красавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў кіраўніцтва дзяржавы на нараду ў Палацы Незалежнасьці. Сярод іншага ён заявіў:

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG