Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія пачала выпрабаваньні вакцыны ад COVID-19 на добраахвотніках


У Вялікай Брытаніі група Оксфардзкага ўнівэрсытэту пачала на добраахвотніках клінічныя выпрабаваньні вакцыны ад каранавірусу. У іх возьмуць удзел больш за тысячу чалавек з розных гарадоў краіны.

Двум зь іх ужо зрабілі іньекцыі. У адным з шпрыцаў была экспэрымэнтальная вакцына. У другім – вакцына ад мэнінгіту. Галоўная мэта навукоўцаў – сабраць інфармацыю пра бясьпеку прэпарату і паспрабаваць забясьпечыць імунітэт ад COVID-19.

Вакцына створана на аснове вірусу шымпанзэ з даданьнем часткі генэтычнага коду каранавірусу новага тыпу. Дасьледнікі лічаць, што вынікі тэстаў стануць вядомыя на працягу паўгода.

Пошукам вакцыны ад COVID-19 займаюцца дзясяткі лябараторый па ўсім сьвеце. На днях пра пачатак тэставаньня на добраахвотніках заявіла Нямеччына.

Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, у сьвеце цяпер распрацоўваецца 70 вакцын. Аб першых выпрабаваньнях прэпаратаў на людзях ужо заяўлялі ЗША і Кітай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG