Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзкая абутковая фабрыка сышла на карантын. У супрацоўнікаў пацьвердзілі каранавірус


Галоўны тэхноляг Лідзкай абутковай фабрыкі, выканаўца абавязкаў дырэктара Тамара Ігнатовіч пацьвердзіла БелаПАН, што на прадпрыемстве карантын.

«Я ня буду нічога камэнтаваць. Зь сёньняшняга дня прадпрыемства на карантыне да 30 красавіка. Гэта ўсё, што я магу сказаць прэсе», — сказала Тамара Ігнатовіч.

Як даведаўся Tut.by, супрацоўнікаў абутковай фабрыкі, у якіх пацьвердзілі каранавірус, — ад 5 да 15 чалавек. Сама Тамара Ігнатовіч цяпер у шпіталі, але невядома, зь якой прычыны.

«Колькасьць тых, хто захварэў, і статыстыку, магчыма, вядуць мэдыкі. Я, знаходзячыся ў лякарні, гэта не ўдакладняю. Людзі праходзяць тэсты, па меры пацьверджаньня ці абвяржэньня сытуацыя ў лічбах мяняецца. Для гэтага і сышлі на карантын», — сказала ў камэнтары Tut.by Тамара Ігнатовіч.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG