Украінская паліцыя распачала крымінальную вытворчасьць у сувязі з невыкананьнем карантыну ў Сьвятагорскай Сьвята-Усьпенскай лаўры ў Данецкай вобласьці — там на Велікодную службу сабралася больш за трыста чалавек.
У паведамленьні паліцыі адзначаецца, што ў Сьвятагорскай Сьвята-Усьпенскай лаўры сабралася больш за тры сотні вернікаў, якія не выконвалі сацыяльную дыстанцыю і іншыя правілы карантыну.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Справа заведзена паводле артыкулу 325 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (парушэньне санітарных правілаў і нормаў па прадухіленьні інфэкцыйных захворваньняў). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Большасьць вернікаў, якія прыйшлі ў храм на Велікодную службу ў ноч з 18 на 19 красавіка, ня мелі сродкаў абароны ад каранавірусу.