Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны пацьвердзіла яшчэ 2 выпадкі каранавірусу сярод вайскоўцаў. Цяпер у Бабруйску


Беларускія вайскоўцы, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Прэсавы сакратар Мінабароны Натальля Гаўрусік пацьвердзіла, што на каранавірус захварэлі два вайскоўцы 83-га асобнага інжынэрна-аэрадромнага палку, які дысьлякуецца ў Бабруйску.

«Так, выпадак сапраўды ёсьць. У двух вайскоўцаў станоўчы вынік тэста на каранавірус. Яны знаходзяцца на лячэньні ў Бабруйскім цэнтральным шпіталі. Стан здароўя здавальняючы, патрэбы ў падтрымцы лёгачнай дзейнасьці няма, то бок яны не на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, дыхаюць самастойна», — сказала Натальля Гаўрусік.

Раней пра захворваньне вайскоўцаў з Бабруйску паведаміў Telegram-канал «Баста».

Паводле прэсавага сакратара Міністэрства абароны, вайскоўцы, якія кантактавалі з тымі, хто захварэў, ізаляваныя ў асобнай зоне.

«Гэтаксама, як у 72-м вучэбным цэнтры, там побач некалькі дзён таму дзеля трэніроўкі быў разгорнуты адмысловы намётавы лягер — раён ізаляцыі. Туды і зьмясьцілі кантактных асоб з ліку вайскоўцаў. Яны цалкам забясьпечаныя ўсім неабходным для аўтаномнага пражываньня. Працуе палявая кухня, намёты абаграваюцца, дзяжураць мэдыкі. Ва ўсіх ёсьць магчымасьці памыцца. І, канечне, ва ўсіх узятыя пробы на каранавірус. Таксама да іх у раён ізаляцыі выехаў «рэнтген на колах».

16 красавіка стала вядома пра першы выпадак захворваньня вайскоўца ў 72-м вучэбным цэнтры, што ў Печах пад Барысавам. Паводле Натальлі Гаўрусік, салдата зьмясьцілі ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Менску. Паводле мэдыкаў, на паабедзены час 17 красавіка стан здароўя салдата, які захварэў, «стабільны з тэндэнцыяй на паляпшэньне», — паведаміла Свабодзе Натальля Гаўрусік зь Мінабароны.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG