Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Докшыцкія ўлады расказалі, як рэагуюць на эпідэмію COVID-19 пасьля ўспышкі захворваньняў


Докшыцы, Цэнтральны раённы шпіталь
Докшыцы, Цэнтральны раённы шпіталь

Пасьля ўспышкі каранавірусу у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці ўлады забаранілі любыя масавыя мерапрыемствы, а ўсе аддзяленьні цэнтральнай раённай лякарні, акрамя тэрапэўтычнага, перавялі ў Глыбокае.

Алег Кавалёнак
Алег Кавалёнак

Пра гэта раённай газэце «Родныя вытокі» расказаў старшыня райвыканкаму Алег Кавалёнак.

Ён пералічыў захады, якія робяць у Докшыцкім раёне супраць распаўсюду каранавірусу:

  • цэнтральная раённая лякарня часова перапрафіляваная пад тэрапэўтычнае аддзяленьне. Хірургія, дзіцячае і радзільнае аддзяленьні, гінэкалёгію перавялі ў лякарню суседняга гораду Глыбокага;
  • закрылі рынкі, лазьні, водна-аздараўленчы цэнтар;
  • забаранілі правядзеньне масавых мерапрыемстваў;
  • з 13 красавіка зьбіраліся перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне ў школах Докшыц і Бегамлі, але Міністэрства адукацыі падоўжыла вясновыя канікулы да 18 красавіка;
  • камбінат бытавога абслугоўваньня і школы гораду шыюць маскі;
  • адзінокім старым людзям дастаўляюць тавары першай неабходнасьці сацыяльныя работнікі і валянтэры БРСМ і Чырвонага Крыжа.

Пры гэтым старшыня райвыканкаму не паведаміў, колькі людзей з пнэўманіяй сёньня знаходзяцца ў докшыцкай і бягомельскай лякарнях, у колькіх пацыентаў пацьверджаны каранавірус.

«Магу сказаць, што сярод пацыентаў ёсьць тыя, хто ўжо ачуняў і выпісаўся зь лякарні», — адзінае, што сказаў Алег Кавалёнак.

У горадзе Докшыцах Віцебскай вобласьці адбылася ўспышка пнэўманіі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 8 красавіка ў раённым шпіталі было 85 пацыентаў з пнэўманіяй, сярод іх і людзі з пацьверджаным каранавірусам. Няпрофільныя аддзяленьні мясцовай лякарні перавялі пад прыём пацыентаў з пнэўманіяй.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG