Пажар у Чарнобыльскай зоне з украінскага боку працягваецца з 4 красавіка. Цяпер яго тушаць з дапамогай трох самалётаў і верталётаў, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны ў пытаньнях надзвычанйых сытуацый.
Цяпер пажар адбываецца на тэрыторыі трох лясьніцтваў. Каб зьнішчыць пажар за тыдзень на зямлю скінулі ўжо 240 тонаў вады.
Агулам у тушэньні пажару ўдзельнічае 312 чалавек, яго тушаць з дапамогай 83 адзінак тэхнікі.
Па зьвестках украінскіх ратавальнікаў радыяцыйны фон у Кіеве не Кіеўскай вобласьці не перавышае нормы.