Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Веснавы прызыў у войска праз каранавірус пераносіць не плянуюць


Архіўнае фота. Адпраўка прызыўнікоў у армію, Менскі ваенкамат
Архіўнае фота. Адпраўка прызыўнікоў у армію, Менскі ваенкамат

Тэрміны веснавога прызыву ў войска пакуль пераносіць не плянуецца, заявіла 10 красавіка намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан на прэс-канфэрэнцыі пра сытуацыю з пандэміяй каранавірусу.

«Прызыўная кампанія працягваецца. У нас ёсьць сумеснае рашэньне Міністэрства аховы здароўя і Мінабароны па правядзеньні прызыву. Калі неабходна будзе даабсьледаваньне прызыўнікоў, то ў нас засталіся бальніцы, дзе гэта можна зрабіць», — сказала Алена Богдан.

Паводле яе, у складаных выпадках прызыўнікоў будуць накіроўваць для даабсьледаваньня і пацьвярджэньня дыягназу ў вайсковы шпіталь у Менску.

«Пакуль ніякіх праблемных пытаньняў няма», — падкрэсьліла намесьніца міністра.

Тым часам на Petitions.by зьбіраюць подпісы за адмену веснавога прызыву ў войска, каб пазьбегнуць масавага заражэньня людзей.

Веснавы прызыў у войска пачаўся ў лютым і працягнецца да траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG