Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 8 красавіка.
- На вечар 8 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 1,497 мільёна выпадкаў COVID-19, памерлі 87 717 чалавек.
- Агулам ужо больш за 1000 хворых на каранавірус у Беларусі. Мінздароўя Беларусі прызнала 205 новых выпадкаў захворваньня, ніводнай новай сьмерці
- У 15 будаўнікоў з Расеі, якія знаходзіліся на 14-дзённым карантыне перад пачаткам працы на БелАЭС, выявілі каранавірус
- Ад 600 да 5000 рублёў паабяцалі беларускім мэдыкам, якія захварэюць на COVID-19
- Беларуская фэдэрацыя футболу не зьбіраецца прыпыняць нацыянальнае першынства, акрамя рэгулярнага першынства Беларусі будуць гуляцца таксама і паўфіналы Кубка
- 81% работнікаў ва ўсім сьвеце цярпіць ад поўнага або частковага закрыцьця працоўных месцаў у сувязі з пандэміяй COVID-19 — дадзеныя Міжнароднай арганізацыі працы
- Трамп прыгразіў скараціць фінансаваньне Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO). Прэзыдэнт ЗША асудзіў WHO за тое, што яна выступала супраць абмежаваньняў на паездкі з Кітаю і Эўропы.
- Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, хворы на каранавірус, застаецца ў рэанімацыі. Ягоны стан стабільны. Ён не знаходзіцца на апараце ШВЛ
- Карантын у Літве працягнулі на два тыдні, нашэньне масак стала абавязковым
- Некаторыя краіны-чальцы Эўразьвязу, у тым ліку Аўстрыя, Данія, Славенія і Чэхія, заявілі, што, пачынаючы з наступнага тыдня, яны будуць паступова аднаўляць сваё звычайнае жыцьцё. Аднак іншыя сталіцы Эўразьвязу занепакоеныя тым, што адмена нават часткі абмежаваньняў можа падарваць узгодненую рэакцыю на пандэмію
- «Выходны месяц» у Расеі: заробкі скарацілі, 30% кампаніяў адправілі супрацоўнікаў у неаплочаны водпуск. Вынікі апытаньня тысячы расейскіх кампаніяў