Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай паведаміў, што ўпершыню са студзеня ніхто не памёр ад COVID-19 за суткі


У Кітаю 4 красавіка стаў днём нацыянальнай жалобы па ахвярах каранавірусу
У Кітаю 4 красавіка стаў днём нацыянальнай жалобы па ахвярах каранавірусу

У Кітаі ўпершыню са студзеня за суткі не было зарэгістравана ніводнай сьмерці ад COVID-19​. Нацыянальная камісія здароўя паведаміла пра 32 новыя выпадкі захворваньня па ўсёй краіне. Паводле чыноўнікаў, было таксама зарэгістравана 30 новых бессымптомных выпадкаў інфэкцыі.

У правінцыі Хубэй, якая стала першым асяродкам COVID-19, за мінулы дзень ня выявілі ніводнага новага выпадку заражэньня каранавірусам новага тыпу. Раней там аслабілі жорсткія карантынныя захады, а з 8 красавіка пачнуць здымаць абмежаваньні ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі горадзе Ўхань, адкуль пачалася эпідэмія.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG