Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёўскай вобласьці выявілі першы выпадак новага каранавірусу

абноўлена

Крычаў, ілюстрацыйнае фота
Крычаў, ілюстрацыйнае фота

Дзьве незалежныя крыніцы паведамілі Свабодзе, што на Магілёўшчыне выявілі першую інфікаваную каранавірусам асобу. Гэта мэдык з Крычава, тэсты пацьвердзілі ў яе наяўнасьць інфэкцыі. Жанчыну даставілі ў Магілёў.

Абноўлена: Тэлеканал «Беларусь-4. Магілёў» расказаў пра першы пацьверджаны выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. 33-гадовая жыхарка Крычава цяпер «атрымлівае неабходнае лекаваньне», знаходзіцца ў магілёўскай інфэкцыйнай лякарні, стан стабільны, у кантактных асобаў усе вынікі тэстаў на COVID-19 адмоўныя.

«Гэта пэдыятар, — кажа крыніца Свабодзе. — Два дні яна сядзела на прыёме. Забралі яе ў Магілёўскую інфэкцыйную лякарню сёньня ўночы. Разам зь ёю забралі яшчэ аднаго чалавека».

Жанчына працуе ў падлеткавым кабінэце Крычаўскай дзіцячай паліклінікі. Яна была на курсах павышэньня кваліфікацыі ў Віцебску і там нібыта заразілася. Пасьля прыезду прымала дзяцей.

У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя ўстрымліваюцца камэнтаваць сытуацыю, адзначаюць толькі, што пакуль праводзяцца дасьледаваньні. Афіцыйная інфармацыя можа зьявіцца 2 красавіка.

Гэтая публікацыя падрыхтавана з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG