Да 2500 цяжкаўзброеных афіцэраў пры падтрымцы бранятэхнікі, верталётаў і бесьпілётнікаў узялі ўдзел у апэрацыі, накіраванай супраць галоўнай банды наркагандляроў Бразыліі ў двух бедных раёнах на поўначы Рыё.
У аўторак днём, празь некалькі гадзін пасьля пачатку рэйдаў, у раёне каля міжнароднага аэрапорту Рыё-дэ-Жанэйру прагучала страляніна, піша AFP.
Жыхары кінуліся ў сховішча, а крамы зачынілі дзьверы на фоне заяў паліцыі аб тым, што банды выкарыстоўваюць бесьпілётнікі.
Губэрнатар Кляўдыю Кастра ахарактарызаваў апэрацыю ў фавэлях Камплексу-да-Пэнья і Камплексу-ду-Алеман як найбуйнейшую ў гісторыі штату. Цэнтральны ўрад заявіў, што мэтай рэйдаў было спыніць пашырэньне банды пад назвай «Каманду Вэрмэлью» («Чырвоная каманда»).
Кастра паведаміў пра 60 загінулых падазраваных сяброў банды. Крыніца зь яго адміністрацыі паведаміла AFP, што таксама былі забітыя чацьвёра паліцыянтаў.
Форум