Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэс-саюзы прапанавалі ўраду Беларусі ўхваліць лібэральны антыкрызісны пакет. 10 пунктаў


Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў Менску
Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў Менску

Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя (БНПА) просяць урад неадкладна прыняць антыкрызісную праграму для падтрымкі бізнэс-супольнасьці ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным у Міністэрства эканомікі Беларусі.


Што прапануюць бізнэс-саюзы

  • Ва ўсіх сфэрах, дзе гэта магчыма, перавесьці работнікаў на дыстанцыйную працу, каб у наймальнікаў была магчымасьць максымальна захаваць працоўны калектыў.
  • Даць суб’ектам гаспадараньня адтэрміноўку выплаты унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на 3-4 месяцы з наступнай растэрміноўкай запазычанасьці на 6-12 месяцаў без штрафных санкцый.
  • Адмяніць дэкрэт № 3 «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва» і ўвесьці падатковы вылік у падаходны падатак для работнікаў, пераведзеных на аддаленую працу, у памеры выдаткаў на электраэнэргію і паслугі сувязі.
  • Вызначыць ад 1 сакавіка стандартны падатковы вылік пры вылічэньні падаходнага падатку ў памеры бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) пры прыбытку менш як 1 000 рублёў на месяц.
  • Кожнаму з бацькоў у поўных сем’ях зрабіць падатковы вылік у памеры 0,5 БПМ у месяц на дзіця да 18 гадоў або кожнага ўтрыманца і ў памеры 1 БПМ — адзінокім бацькам.
  • Пашырыць пералік відаў дзейнасьці, якія грамадзяне маюць права ажыцьцяўляць без рэгістрацыі ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Якія захады зрабіць пасьля пандэміі

У лісьце таксама патрабуецца распрацаваць захады падтрымкі для аднаўленьня асобных сэктараў эканомікі пасьля завяршэньня пандэміі:

  • Працяг крэдытаваньня бізнэсу ва ўмовах складанай эканамічнай сытуацыі, забяспечваючы ўзровень, дастатковы для падтрымкі жыцьцядзейнасці бізнэсу, не дапускаючы падвышэньня банкаўскіх працэнтных ставак.
  • Гарантаваньне банкам, якія возьмуць на сябе клопат аб сацыяльным складніку бізнэсу (крэдытаваньне выплаты зарабкаў і г. д.) адмысловых умоваў для працы.
  • Аб’явіць ад 1 красавіка да 31 сьнежня мараторый на правядзеньне дадатковых праверак, за выключэньнем плянавых.
  • Таксама бізнэс-саюзы лічаць неабходным зьнізіць стаўкі арэнднай платы на 50% на тэрмін да 6 месяцаў, а пры неабходнасьці і больш. Пры разьліках важна зафіксаваць плацяжы і запазычанасьці ў беларускіх рублях з улікам курсу, вызначанага Нацбанкам на 1 сакавіка.

У разгар пандэміі ўрад прыняў рашэньне павялічыць базавую арэндную велічыню, пачынаючы з 1 красавіка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG