Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква ставіць пад сумнеў спадзяваньні Менску на пастаўкі нафты бяз прэміі


Расейскае Міністэрства фінансаў не вядзе работы па кампэнсацыі расейскім кампаніям пры пастаўках імі нафты ў Беларусь і не знаёмае з такімі плянамі.

Пра гэта 25 сакавіка паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Захад», спасылаючыся на словы намесьніка міністра фінансаў Расеі Аляксея Сазонава.

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас сказаў 24 сакавіка, што расейскія нафтавыя кампаніі дэ-факта будуць пастаўляць нафту ў Беларусь бяз прэміі, дадаючы, што частка прэміі кампэнсуе ім урад Расеі за кошт міжбюджэтных разьлікаў.

Паводле Румаса, якога цытавала БелТА, прэмія для расейскіх пастаўшчыкоў нафты складала 11,7 даляра. «З гэтай прэміі 7 даляраў зьніжаюць кампаніі. Гэта значыць, кампаніі будуць пастаўляць нафту з прэміяй 4,7 даляраў. Яны будуць урэгуляваныя міжбюджэтнымі разьлікамі. То бок урад Расейскай Фэдэрацыі возьме гэтыя $ 4,7 на сябе», — растлумачыў прэм’ер-міністар Беларусі.

Сазанаў заявіў журналістам, што ня ведае аб схеме кампэнсацый і ні з кім не працуе на гэты конт. «Мы цяпер ніякай працы на гэты конт не вядзем», — падкрэсьліў ён, адмовіўшыся камэнтаваць словы Румаса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG