Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: баскетбалісты прыпынілі выступы, футбалісты ў лякарні, біятляністы рыхтуюцца да карантыну 

абноўлена

Спорт і каранавірус
Спорт і каранавірус

Намесьнік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру спорту Генадзь Загародны расказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-5», што пры Міністэрстве спорту і турызму стварылі адмысловую рабочую групу, якая кантралюе стан спартоўцаў.

Пры гэтым ён прызнаў «выпадкі заражэньня», не называючы прозьвішчаў атлетаў і віды спорту.

Генадзь Загародны
Генадзь Загародны

«Шэраг спартоўцаў інфікаваліся, некаторыя знаходзяцца на лячэньні, сказаў адмысловец. — Большая частка на карантыне ў адпаведнасьці з патрабаваньнем Міністэрства аховы здароўя. Спадзяюся, да пачатку красавіка пройдзем пік нацыянальнай эпідэміі і паволі захворваньне пойдзе ўніз», — адзначыў ён.

Аднак спартоваму рэсурсу «Трыбуна» стала вядома пра шпіталізацыю з падазрэньнем на каранавірус шэрагу футбалістаў, якія выступаюць за клюбы «Слуцак», «Славія» і «Рух». Таксама Свабода пісала пра заражанага спартовага акрабата з Гомля, яшчэ некалькі чалавек зь ягонай каманды ізаляваныя.

Тым часам біятляністы зборнай Беларусі па завяршэньні сэзону рыхтуюцца да двухтыднёвага карантыну ў Раўбічах. Гэта пацьвердзілі чальцы каманды Антон Смольскі і Алена Кручынкіна.

А Беларуская фэдэрацыя баскетболу першай у краіне сярод гульнявых дысцыплінаў заявіла пра скасаваньне спаборніцтваў праз каранавірус. Ад 16 сакавіка прыпыняюцца ўсе міжнародныя і ўнутраныя турніры. Іншыя спартовыя аб’яднаньні на падобныя захады пакуль не пайшлі.

Мінспорту не забараняе спартовыя мерапрыемствы, толькі «рэкамэндуе скасаваць» дзіцячыя і міжнародныя

Міністэрства спорту днём 16 сакавіка абвясьціла, што рэкамэндуе скасаваць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама міжнародныя спаборніцтвы ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Паводле Мінспорту, усім падначаленым арганізацыям рэкамэндавалі скасаваць або перанесьці такія мерапрыемствы, заплянаваныя на дні да 6 красавіка.

Супольна зь Мінздароўя ладзяць цягам 14 дзён карантынныя захады і мэдычнае назіраньне за спартоўцамі і дэлегацыямі, якія вяртаюцца з краінаў з успышкамі COVID-19. І нават адмоўны вынік тэсту на новы каранавірус не вызваляе ад мэдычнага назіраньня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG