Моцны вецер назіраўся амаль па ўсёй Беларусі, паведамляе прэс-служба МНС. Ён пашкодзіў дахі аднаго жылога дома, трох аб’ектаў сацкультбыту, аднаго вытворчага і 23 сельскагаспадарчых будынкаў, інфармуе БелаПАН. Акрамя гэтага ў выніку падзеньня дрэваў пашкоджаны тры легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых сярод насельніцтва няма.
У дадатак моцны вецер стаў прычынай парушэньня паставак электрычнасьці. Перабоі закранулі 686 населеных пунктаў. Па стане на раніцу 15 сакавіка электразабесьпячэньне спажыўцоў было адноўлена.
Паводле сыноптыкаў, моцныя парывы ветру ў Беларусі захаваюцца на працягу наступных некалькіх дзён.