Як паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар гідрамэтэаралёгіі Мінпрыроды, 6 сьнежня ў Беларусі будзе пахмурна. Уначы магчымыя праясьненьні. Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе сьнег, чакаецца невялікі вецер.
На дарогах сыноптыкі прагназуюць галалёд. Уначы на 7 сьнежня месцамі тэмпэратура апусьціцца нават да −8 градусаў. Удзень на Раство чакаецца ад +2 да −3 градусаў.
Асаблівую ўвагу варту зьвяртаць на галалёдзіцу. Пачынаючы з канца лістапада ад яе ўжо пацярпелі больш за 3500 беларусаў.