Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з каранавірусам адмянілі буйны тэнісны турнір у ЗША


Тэнісная ракетка і мяч
Тэнісная ракетка і мяч

Арганізатары прэстыжнага турніру ATP І WTA ў амэрыканскім Індыян-Уэлсе заявілі пра адмену спаборніцтваў праз пагрозу распаўсюду каранавірусу.

Кваліфікацыя павінна была пачацца 9 сакавіка, гаворыцца на афіцыйным сайце.

«Мы вельмі расчараваныя тым, што турнір не адбудзецца, аднак на першым месцы — здароўе і бясьпека гульцоў, трэнэраў, сэрвісных групаў, заўзятараў. Мы гатовыя правесьці турнір у іншыя даты, цяпер вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты», — заявіў дырэктар спаборніцтваў Томі Хаас.

Гэта адзін з топавых турніраў, агульны прызавы фонд павінен быў скласьці 18,5 млн даляраў.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая раней была пераможцай гэтых спаборніцтваў, яшчэ раней абвясьціла, што не паедзе у Індыян-Уэлс.

Дзейныя чэмпіёны турніру — Б’янка Андрэеску (Канада) і Дамінік Цім (Аўстрыя).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG