Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу зноў не хапае галасоў, каб стварыць урад


Біньямін Нэтаньягу
Біньямін Нэтаньягу

Пасьля парлямэнцкіх выбараў у Ізраілі права-рэлігійны блёк на чале прэм’ер-міністрам Біньямінам Нэтаньягу атрымлівае 58 мандатаў. Для фарміраваньня ўрада неабходны 61 голас. Такім чынам, Нэтаньягу не хапае трох мандатаў.

Партыю Нэтаньягу «Лікуд» ў Кнэсэце будуць прадстаўляць 36 дэпутатаў. У палітычнага суперніка прэмʼера — лідэра партыі «Кахоль Лаван» Бэні Ганца 33 крэслы ў парлямэнце.

Афіцыйныя вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам апублікуе 10 сакавіка. Кіраўніцтва «Лікуда» зьвярнулася ў ЦВК з просьбай перагледзець усе пратаколы і лісты галасаваньня.

Не пазьней за 17 сакавіка прэзыдэнт Ізраіля Рэўвэн Рыўлін абвесьціць, каму з кандыдатаў даручыць фарміраваньне ўрада. Для стварэньня кааліцыі адводзіцца 28 дзён.

Гэта былі трэція парлямэнцкія выбары ў Ізраілі менш, чым за год. Па выніках папярэдніх выбараў ані Нэтаньягу, ані Ганц не змаглі сфармаваць кіруючыя кааліцыі.

Сам Нэтаньягу праз два тыдні паўстане перад судом. Яго абвінавачваюць у карупцыі, махлярстве і злоўжываньні даверам. Прэмʼер усе абвінавачваньні ў свой адрас адхіляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG