Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў перабоі з мэдычнымі маскамі. Вытворцы вінавацяць аптэчныя сеткі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вытворцы мэдычных вырабаў і кіраўнікі кравецкіх прадпрыемстваў запэўніваюць, што гатовыя забясьпечыць Беларусь і задаволіць павышаны попыт на маскі. І вінавацяць аптэчныя сеткі ў непаваротлівасьці. Свабода разьбіралася, што адбываецца.

Прыкладна ў палове сталічных аптэк (і дзяржаўнай «Белфармацыі», і прыватных) масак ў продажы не было. Абяцалі завезьці «ў самы бліжэйшы час».

Дэфіцыт масак быў у канцы студзеня, але вельмі хутка сытуацыя стабілізавалася

Павышаны попыт на мэдычныя маскі ў Беларусі пачаўся ў канцы студзеня — у сувязі з успышкай у сьвеце хваробы ад каранавірусу. Тады людзі пачалі скупляць маскі ў аптэках, да таго ж вялікую колькасьць стратэгічнага запасу масак з вытворчасьці і аптэчных складоў накіравалі ў Кітай разам зь іншай гуманітарнай дапамогай.

Аднак даволі хутка сытуацыя стабілізавалася — да асноўных вытворцаў мэдычных масак далучыліся швальні, якія пачалі шыць марлевыя павязкі. Цяпер маскі шыюць магілёўская «Стужка», бабруйская «Славянка», Жлобінская кравецкая фабрыка, «Белкрэда».

Некаторыя прыватныя прадпрыемствы адразу пасьля ажыятажнага попыту павялічылі вытворчасьць, арганізавалі працу ў трэцюю зьмену.

1 мільён 600 тысяч масак у лютым Беларусь атрымала ў рамках замежных кантрактаў.

Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік запэўніў, што калі масак будзе бракаваць, ёсьць дамоўленасьць на пастаўку яшчэ некальких мільёнаў масак.

Толькі ў «Беллегпраме» на складах — 550 тысяч масак

Як паведамляе БелТА са спасылкай на «Беллегпрам», прадпрыемствы канцэрну на 26 лютага маюць стратэгічны запас у 550 тысяч мэдычных масак.

Буйны вытворца адзеньня бабруйскае ААТ «Славянка» 5 лютага заключыў кантракт з «Белмэдтэхнікай» на шыцьцё 300 тысяч масак. Заданьне прадпрыемства выканала і цяпер надалей шые маскі на замовы прыватных аптэчных сетак, іншых арганізацыяў.

Генэральны дырэктар «Славянкі» Цімур Бачарышвілі перакананы, што ў аптэках марлевыя маскі павінны быць.

«Сёньня ўсё залежыць ад спрытнасьці ўладальнікаў альбо кіроўных кампаніяў аптэчных сетак, — сказаў ён Свабодзе. — Мы гатовыя забясьпечыць краіну мэдычнымі маскамі і вырабіць іх столькі, колькі патрэбна. Прычым не на шкоду асноўнай вытворчасьці. Зараз вельмі зручны час, так бы мовіць — „міжсэзоньне», мы можам адкласьці шыцьцё школьнага адзеньня і цалкам пераключыцца на маскі. „Славянка“ можа шыць 100 тысяч масак у суткі».

Адрозна ад многіх іншых вытворцаў, якія вырабляюць маскі зь нятканых матэрыялаў, у Бабруйску шыюць маскі ў чатыры столкі з марлі.

«Вядома, нашыя маскі даражэйшыя за маскі з спанбонду (марлевая маска каштуе прыкладна 1 рубель, з спанбонду — каля 30 капеек. — РС). Марлевыя маскі шматразовыя, іх можна праць і прасаваць», — кажа генэральны дырэктар «Славянкі» .

Атрымаць апэратыўны камэнтар у «Белфармацыі», чаму шіат у якіх аптэках няма масак, Свабодзе не ўдалося. Там параілі зьвярнуцца зь пісьмовым запытам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG