Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У траіх расейцаў пацьвердзілі новы каранавірус


Шпіталь у Казані, 22 лютага 2020
Шпіталь у Казані, 22 лютага 2020

У траіх расейцаў з круізнага лайнэра «Diamond Princess», эвакуаваных у Казань з Японіі, пацьверджана захворваньне каранавірусам новага тыпу, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка агенцтва «Роспотребнадзор» Ганну Папову.

Восем пасажыраў судна былі дастаўлены ў Расею 23 лютага з Токіё. На «Diamond Princess» была выяўленая інфэкцыя, пасьля чаго судна стала ў карантын каля порту Ёкагама. Гэтае рашэньне ўладаў крытыкавалася некаторымі экспэртамі, якія казалі, што ізаляцыя хворых пасажыраў са здаровымі ў адной закрытым прасторы прывядзе да распаўсюджваньня хваробы.

Праз распаўсюд каранавірусу COVID-19 міністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамэндуе ўстрымацца ад паездак у Кітай і на поўнач Італіі. Але дае рэкамэндацыі і для тых, хто ўсё ж паедзе.

Міністэрства дае наступныя рэкамэндацыі для Кітаю (дзе зафіксавана 78,2 тысячы выпадкаў COVID з 81,2 тысячы па ўсім сьвеце), але яны будуць актуальнымі і для поўначы Італіі (агулам у краіне 357 выпадкаў), і для іншых краінаў з успышкамі каранавірусу, як Паўднёвая Карэя (1261 выпадак), Японія (172), Іран (139).

  • Турысты, якія набылі туры ў краіны з успышкамі COVID-19, маюць права зьвярнуцца да турыстычнай кампаніі з патрабаваньнем перанесьці паездку на пазьнейшыя даты ці ў іншыя краіны, каб не было пагрозы жыцьцю і здароўю, або нават разарваць дамову на агульных падставах.
  • Тым, хто ўсё ж паедзе ў краіны з успышкамі каранавірусу, раяць патрабаваць ад турыстычнай кампаніі інструктажу аб правілах бясьпекі і аб санітарна-эпідэміялягічнай абстаноўцы ў патэнцыйна небясьпечных месцах, а таксама прасіць кантакты дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў.
  • У краінах, дзе фіксавалі ўспышкі каранавірусу, раяць пазьбягаць рынкаў морапрадуктаў, жывёлаў і жывых птушак; фэрмаў; наогул пазьбягаць кантактаў з жывёламі і птушкамі.
  • Таксама ў такіх краінах раяць пазьбягаць цесных кантактаў зь людзьмі, якія маюць сымптомы вострых рэсьпіраторных інфэкцый.
  • У час паездак у такія краіны знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прадстаўніком турыстычнай кампаніі і выконваць ягоныя інструкцыі ў непрадбачаных сытуацыях.
  • Пасьля паездак у такія краіны цягам 14 дзён мінімізаваць кантакты зь іншымі людзьмі, не наведваць масавыя мерапрыемствы і асабліва пільна сачыць за зьменамі ў стане здароўя.
  • У выпадку сымптомаў, якія нагадваюць інфэкцыйнае захворваньне (падвышаная тэмпэратура, кашаль, задышка і іншае) адразу зьвяртацца па мэдычную дапамогу (каб мінімізаваць кантакты з навакольнымі — выклікаць «хуткую»), абавязкова паведаміць мэдыкам пра паездку ў краіну з выпадкамі COVID-19.

«Белавія» тым часам адзначае, што, нягледзячы на каранавірус, ня мае ніякіх забаронаў на палёты ў Рым ці Мілян, таму квіткі будзе вяртаць паводле звычайных правілаў, адпаведна тарыфам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG