Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Зісер расказаў, як улады ціснуць на Tut.by


Юры Зісер, архіўнае фота
Юры Зісер, архіўнае фота

У інтэрвію сайту dev.by Юрый Зісер, заснавальнік Tut.by і Hoster.by, расказаў пра кантакты з уладамі, ціск з боку Міністэрства інфармацыі і гатоўнасьць да кампрамісаў.

Сярод іншага Юры Зісер паведаміў, што кіраўніцтва Tut.by мела «некалькі сустрэч на прэзыдэнцкім узроўні», у 2000-х гадах запрашалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, але пазьней гэта спынілася.

«Але кожны раз, калі адбываецца нейкая акцыя, вярхушку Tut.by выклікаюць у Міністэрства інфармацыі, даюць наганяй. Звоняць, просяць прыехаць. І сварацца на нас, мы павінны атрымаць сваю порцыю», — заявіў Зісер.

Ён удакладніў, што гэта адбываецца на ўзроўні міністра інфармацыі і ягоных намесьнікаў, прычым відавочна, што яны гэта робяць не па сваёй волі.

«На кампраміс з уладай варта ісьці, калі гэта датычыцца інтарэсаў краіны», — заявіў Зісер.

Гаворачы пра свой партал, Зісер заявіў, што ў Tut.by вырашылі прынцыпова не прадавацца, у тым ліку таму што беларускі бізнэс баіцца ўкладвацца ў незалежныя СМІ, Tut.by у прыватнасьці. Пры гэтым Зісер назваў Tut.by «паўапазыцыйным парталам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG