Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча вырашыла даваць візы беларускім дзецям бясплатна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Польшчы ўхвалілі рашэньне адмяніць консульскі збор пры выдачы кароткатэрміновай шэнгенскай візы для дзяцей-грамадзян Беларусі ва ўзросьце ад 6 да 12 гадоў, гаворыцца на сайце амбасады Польшчы ў Менску.

Консульскі збор адменены таксама для дзяцей з Расеі. Дзеці да 12 гадоў змогуць атрымаць візу бясплатна як у консульскіх аддзелах Польшчы, так і ў візавых цэнтрах.

Да 31 сьнежня 2020 году ў амбасадзе таксама адмянілі аплату за прыём і разгляд візавай анкеты для беларусаў, якія зьбіраюцца атрымліваць нацыянальную візу Польшчы, згодна з пастановай міністра замежных спраў Польшчы.

Для дзяцей ва ўзросьце ад 6 да 12 гадоў консульскі збор пры атрыманьні шэнгенскай візы складаў 35 эўра, цяпер ён скасаваны. Аплата за прыём і разгляд візавай анкеты на выдачу нацыянальнай візы для дарослых складае 60 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG