Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндзкі міністар сышоў у адстаўку пасьля публікацыі пра перапіску з школьнікам


Дэрэк Макэй
Дэрэк Макэй

Міністар фінансаў Шатляндыі Дэрэк Макэй падаў у адстаўку пасьля публікацыі пра ягоную перапіску з 16-гадовым школьнікам.

Выданьне The Scottish Sun паведаміла, што Макэй перапісваўся з хлопчыкам у сетках паўгода, даслаў яму каля 270 паведамленьняў і называў таго «сымпатычным». Як паведамляе Бі-бі-сі, Макэй заявіў, што «паводзіў сябе як дурань» і прабачыўся перад школьнікам і ягонай сям’ёй.

Кіраўніца ўраду Шатляндыі Нікаля Стэрджэн у звароце да шатляндзкага парлямэнту паведаміла, што чальцоўства Макэя ва ўрадавай партыі прыпыненае пакуль ідзе праверка.

Шатляндзкая паліцыя паведаміла, што не атрымоўвала скаргаў на злачынныя дзеяньні, але «ацэньвае даступную інфармацыю з інфармацыі ў мэдыя». Паліцыя таксама заклікала зьвяртацца да яе тых, хто мае нейкую інфармацыю ў гэтай справе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG