16 студзеня ЮНЭСКА нібыта адзначае сусьветны дзень The Beatles, бо 16 студзеня 1957 у Лівэрпулі адкрыўся клюб The Cavern, дзе пачыналі свой музычны шлях трое зь «бітлоў».
Дык вось: гэта фэйк! У сьпісе ЮНЭСКА такога сьвята няма. Але фанатаў гурта не бянтэжыць, што сьвята – фэйкавае, яны адзначаюць яго ўжо 19 гадоў і зрабілі сапраўдным.