Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызнаў, што па шляху збліжэньня з Расеяй «не гараць жаданьнем бегчы былыя савецкія рэспублікі»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, кастрычнік 2024. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, кастрычнік 2024. Архіўнае фота

Чарговым разам аб распадзе Савецкага Саюзу са шкадаваньнем выказаўся Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 5 ліпеня ў Магілёўскім раёне на адкрыцьці музэя Славы Магілёўшчыны.

«Мы, страціўшы свае традыцыі, прынцыпы, норавы, развалілі вялікую краіну. І сёньня кожны паасобку куляемся туды-сюды. Акрамя Беларусі і Расеі, якія ўсё ж такі ступілі да гэтага адзінства», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

«Але ня думайце, што па нашым шляху гараць жаданьнем бегчы нават былыя савецкія рэспублікі. Занадта вялікая адлегласьць пасьля распаду саюзу паміж намі і імі. Але мы змагаемся. Мы паказваем прыкладам. Эканамічна спрабуем прыцягнуць, наблізіць гэтыя народы да нас. Таму што гэта нашы народы, савецкія народы», — дадаў ён.

Лукашэнка рэгулярна заяўляе, што шкадуе пра распад СССР. Неаднаразова называў сябе «савецкім чалавекам».

  • Збліжэньне Беларусі і Расеі інтэнсыфікавалася ў 2020 годзе — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія дэмакратычны сьвет не прызнаў свабоднымі і справядлівымі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, калі афіцыйны Менск прадставіў Крамлю тэрыторыю для нападу.
  • Беларусь і Расея сталі імкліва збліжацца ў палітычным, ваенным і эканамічным пляне на тле ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG