Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты апублікавалі новыя доказы па справе аб імпічмэнце Трампа


Cьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі абвяшчае імёны 7 кангрэсмэнаў, якія будуць выступаць ў ролі абвінаваўцаў падчас працэдуры імпічмэнту ў Сэнаце, 15 студзеня 2020
Cьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі абвяшчае імёны 7 кангрэсмэнаў, якія будуць выступаць ў ролі абвінаваўцаў падчас працэдуры імпічмэнту ў Сэнаце, 15 студзеня 2020

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прадставіла новыя доказы па справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. Сярод апублікаваных матэрыялаў — перапіска асабістага адваката прэзыдэнта ЗША Рудзі Джуліяні і ягонага памочніка, бізнэсоўца Льва Парнаса, які нарадзіўся ва Ўкраіне, з высокапастаўленымі украінскімі чыноўнікамі.

Паводле дадзеных дэмакратаў, Джуліяні дамагаўся сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, каб абмеркаваць расьсьледаванне супраць палітычнага апанэнта Дональда Трампа — былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і ягонага сына Гантээра.

Пры гэтым Джуліяні даў зразумець, што дзейнічае ў асабістых інтарэсах Трампа і зь ягонага дазволу. Прэзыдэнт ЗША раней заяўляў, што дамагаўся расьсьледаваньня супраць сям’і Байдэна ў інтарэсах краіны і з мэтай барацьбы з карупцыяй.

Дэмакраты таксама апублікавалі перапіску Льва Парнаса з былым генэральным пракурорам Украіны Юрыем Луцэнкам. Той наўзамен на дапамогу са справай Байдэна патрабаваў звольніць тагачасную амбасадарку ЗША ва Ўкраіне Мары Яванавіч. Парнас таксама вёў перапіску з кіраўніком МУС Украіны Арсэнам Авакавым, цяперашнім кіраўніком Службы бясьпекі краіны Іванам Баканавым і першым памочнікам прэзыдэнта Ўкраіны Сяргеем Шэфірам.

Сёньня ж сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі назвала 7 кангрэсмэнаў, якія будуць выступаць ў ролі абвінаваўцаў падчас працэдуры імпічмэнту ў Сэнаце. Чакаецца, што сёньня ў хуткім часе Палата прадстаўнікоў прагаласуе за тое, каб перадаць справу аб імпічмэнце ў Сэнат.

Расьсьледаваньне аб імпічмэнце Дональда Трампа ініцыявалі прадстаўнкі Дэмакратычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў пасьля сыгналу ананімнага інфарматара са спэцслужбаў аб тым, што прэзыдэнт цісьне на Украіну, каб нашкодзіць Байдэнам. У сьнежні Палата прадстаўнікоў прагаласавала за імпічмэнт. Цяпер пытаньне пра адхіленьне Трампа ад улады павінен разгледзець Сэнат ЗША. Там большасьць у рэспубліканцаў — прыхільнікаў цяперашняга прэзыдэнта. Таму Дональд Трамп, верагодна, захавае сваю пасаду.

Публікацыя новых доказаў па справе аб імпічмэнце закліканая ўзмацніць ціск на рэспубліканцаў, каб яны запрасілі на слуханьні ў Сэнаце сьведак. Дональд Трамп ўсе абвінавачваньні ў ціску на Ўкраіну адмаўляе і называе іх «паляваньнем на ведзьмаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG