Урад Расеі падаў у адстаўку. Пра гэта паведаміў кіраўнік урада Дзьмітрый Мядзьведзеў, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. Прэзыдэнт Расеі падзякаваў ураду за працу.
«Я са свайго боку таксама хачу вам падзякаваць за ўсё, што было зроблена на гэтым этапе нашай сумеснай працы, хачу выказаць задавальненьне тымі вынікамі, якія былі дасягнуты», – сказаў прэзыдэнт Расеі на сустрэчы з кабінэтам міністраў, якая адбылася ў доме ўрадаў.
Уладзімір Пуцін заявіў пра намер увесьці пасаду намесьніка старшыні Рады бясьпекі РФ і прапанаваць гэтую пасаду Мядзьведзеву.
Раней сёньня ў чарговым пасланьні Фэдэральнаму сходу Пуцін паведаміў, што ў Расеі будзе мяняцца Канстытуцыя. У новым варыянце паўнамоцтвы прэзыдэнта зьмяншаюцца, а ўзрасьце палітычная вага Дзяржаўнай Рады і Фэдэральнага Сходу.