У гарадах Гішпаніі ў нядзелю прайшлі антыўрадавыя маніфэстацыі пад лёзунгамі ў абарону цэласнасьці краіны.
Як паведамляе EuroNews, на самую масавую акцыю, у Мадрыдзе, выйшлі каля трох з паловай тысяч. Шэсьці і мітынгі арганізавала Грамадзянская плятформа пад назвай «Гішпанія існуе» і правая партыя Vox.
Нагодай для пратэстаў стала занепакоенасьць эканамічнымі і палітычнымі плянамі новага левага ўраду Пэдра Санчэса. Для фармаваньня ўраду яму давялося здабываць падтрымку каталёнскіх сацыялістаў, якія выступаюць за незалежнасьць Каталёніі.
Удзельнікі мітынгу ў Мадрыдзе прынялі рэзалюцыю з заклікам да ўраду захаваць адзінства Гішпаніі, правы і грамадзянскія свабоды жыхароў Гішпаніі, а таксама паважаць законы рынкавай эканомікі.