Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадукцыя 60 беларускіх прадпрыемстваў знаходзіцца пад забаронай у Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сярэдзіну сьнежня Расея не адмяніла абмежаваньняў на пастаўку малочнай і мясной прадукцыі каля 60 беларускіх прадпрыемстваў, паведаміў у эфіры «Беларусь-1» віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Дворнік.

Паводле яго, за мінулы год гэтая лічба ня зьменшылася. Пастаўкі з прыкладна 20 беларускіх прадпрыемстваў малочнай і мясной прадукцыі знаходзяцца пад поўнай забаронай, да астатніх прадпрыемстваў дзейнічае забарона на пастаўкі на нейкі від прадукцыі.

У той жа час Уладзімер Дворнік пацьвердзіў, што Беларусь і Расея змаглі дасягнуць згоды наконт балянсу ўзаемных паставак харчаваньня, і выказаў спадзеў, што профільныя міністэрствы падпішуць пагадненьне да канца году.

Між Беларусьсю і Расеяй ужо працяглы час ідуць спрэчкі наконт экспарту беларускай прадукцыі, якія называюць «малочнымі» і «мяснымі» войнамі.

Расея часта выказвае прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай і мясной прадукцыі і рэгулярна ўводзіць абмежаваньні на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок называе прэтэнзіі расейскага (якія тычацца ня толькі якасьці прадукцыі, але і незаконнага рээкспарту) неабгрунтаванымі. Прычыны «малочных войнаў» нярэдка называлі палітычнымі).

Разам зь імі ідуць спрэчкі аб пастаўках зь Беларусі ў Расею прадуктаў, вырабленых у Эўропе і забароненых для ўвозу ў Расею з прычыны санкцый, у тым ліку «беларускіх» крэвэтак, шампіньёнаў, манга і папаі. (у 2014 годзе, пасьля акупацыі Крыму, у адказ на санкцыі з боку ЭЗ і ЗША Расея ўвяла забарону на імпарт прадуктаў з Эўразьвязу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG