Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя беларусы патлумачылі, чаму прыйшлі на пратэст з чырвона-зялёнымі сьцягамі


Пратэстоўцы ў ланцугу на Кастрычніцкай плошчы
Пратэстоўцы ў ланцугу на Кастрычніцкай плошчы

Некалькі ўдзельнікаў пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прыйшлі на мітынг з афіцыйным сьцягам Беларусі. Свабода пагаварыла зь імі.

«Іншыя краіны ведаюць нашую краіну менавіта пад гэтым сьцягам. Мы за незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, і гэта сымбаль незалежнай дзяржавы. Я вырашыў падтрымаць людзей, якія баяцца выходзіць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Хацеў бы, каб людзі ўсе аб’ядналіся. Няма розьніцы, пад якім гэта будзе сьцягам. Я хачу, каб у нас была нацыя, а не насельніцтва», — сказаў хлопец у жывым відэаэфіры Свабоды.

Яшчэ адна дзяўчына сказала, што ёй важна было паказаць, што «ўсе мы едныя, што ўсе мы беларусы».

«Ня важна, па-расейску мы гаворым ці па-беларуску. Каб не было прапаганды, якая б казала нам, што ёсьць правільныя, а ёсьць няправільныя. Галоўнае, што робіць наш краінай – гэта наша зямля, традыцыі, мэты і каштоўнасьці».

Акцыя пратэсту, не санкцыянаваная менскімі ўладамі, стартавала на Кастрычніцкай плошчы і прайшла шэсьцем праз цэнтар Менску. Праваабаронцы зь «Вясны» налічылі ў розныя моманты акцыі да 1600 удзельнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG