Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістцы Чайчыц, «асобе году» тэлеканалу «Белсат», адключылі інтэрнэт і мабільную сувязь


Журналістка тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц, архіўнае фота
Журналістка тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц, архіўнае фота

Былая журналістка тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і ейны муж Андрусь Козел засталіся без інтэрнэту і тэлефоннай сувязі. На сайце «Белсату» яна тлумачыць: гэта нібыта за нясплачаны штраф, якога папраўдзе не было.

Вольга Чайчыц атрымала SMS ад апэратара МТС, у якім сьцьвярджаецца, што ёй прыпынілі аказаньне паслугаў сувязі на падставе рашэньня судовага выканаўцы зь Дзяржынскага раёну. Адключылі ня толькі мабільную сувязь, але і хатні інтэрнэт, прывязаны да тэлефону МТС.

Судовая выканаўца Яна Васюк заявіла ў перапісцы з Чайчыц, што гэта зьвязана зь нясплачаным штрафам «за суд у Лідзе». Але сама журналістка кажа, што «ніякіх судоў у Лідзе не было», а ўсе штрафы за журналісцкую дзейнасьць яна ўжо сплаціла.

Чайчыц адзначае, што прэтэнзіі наконт нясплочаных штрафаў мусілі б выстаўляць у пісьмовым выглядзе праз пошту, аднак ніякіх лістоў ёй не прыйшло.

Летась «Белсат» назваў Вольгу Чайчыц «тэлевізійнай асобай году» за рэпартажы з розных куткоў Беларусі на вострасацыяльныя тэмы.

Праваахоўнікі ж безупынна штрафавалі Чайчыц за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (то бок працу на замежнага працадаўцу без акрэдытацыі) — толькі за той 2018 год супраць яе распачалі 11 адміністрацыйных справаў і нават абмяжоўвалі выезд з краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG