Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна беларусаў мае ўласны аўтамабіль


Але самы папулярны транспарт — аўтобус. Цяпер у Беларусі больш за тры мільёны легкавых аўтамабіляў у асабістай уласнасьці.

Найбольшая колькасьць беларусаў карыстаецца аўтобусным і таксаматорным транспартам — 60,8% ад агульнага аб’ему пасажырскіх перавозак у 2018 годзе. Гэта вынікае з агляду Белстат да Дня аўтамабіліста і дарожніка, які ў Беларусі адзначаюць 27 кастрычніка.

Найбольш беларусы карыстаюцца аўтобусамі — 59,9% ад усяго патоку.

Таксама ў Беларусі расьце колькасьць аўтамабіляў у прыватнай уласнасьці. Калі ў 2016 годзе гэта было 311 машын на тысячу чалавек, то ў 2018 годзе — 320 машын на тысячу чалавек.

Агулам у Беларусі 3 мільёны 31 тысяча аўтамабіляў у прыватнай уласнасьці. Гэта больш, чым у кожнага трэцьцяга жыхара.
Працягласьць аўтамабільных дарог у Беларусі — 87 тысяч кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG