Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пабіты рэкорд самага доўгага ў гісторыі беспасадачнага пералёту. Колькі гэта ў гадзінах і кілямэтрах


Boeing 787-9 авіякампаніі Qantas перад пасадкай у Аўстраліі.
Boeing 787-9 авіякампаніі Qantas перад пасадкай у Аўстраліі.

Самалёт Boeing 787-9 аўстралійскай авіякампаніі Qantas зьдзейсьніў самы доўгі беспасадачны авіярэйс у гісторыі. Палёт з Нью-Ёрку ў Сідней доўжыўся 19 гадзінаў 14 хвілінаў. Адлегласьць паміж гарадамі складае больш за 16 тысяч кілямэтраў.

Рэйс кампаніі Qantas быў зьдзейсьнены з максымальным запасам паліва, некалькімі пасажырамі, абмежаваным багажом і бяз грузу. Мэта палягала ў тым, каб сабраць дадзеныя з дапамогай каманды дасьледчыкаў аб стане пасажыраў і экіпажа.

Аўстралійцы маюць намер таксама запусьціць наўпроставы рэйс у Лёндан.

Папярэдні рэкорд належаў рэйсу авіякампаніі Singapore Airlines — з Ньюарку ў Сынгапур. Самалёт ляцеў 18 гадзін 50 хвілін, пераадолеўшы адлегласьць каля 15,5 тысяч кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG