Паводле брытанскай кампаніі OAG, аэрапорт у Менску заняў пятае месца ў рэйтынгу пунктуальнасьці адпраўкі рэйсаў ў верасьні сёлета.
Першыя чатыры месцы займаюць малыя аэрапорты, у якіх колькасьць адпраўленых рэйсаў за дзень не перасягае 15. Менскі аэрапорт з больш чым 60 адпраўленымі рэйсамі за дзень у верасьні 2019 належыць да катэгорыі большых міжнародных лётнішчаў, сярод якіх ён першы па пунктуальнасьці.
Паводле справаздачы OAG, менскі аэрапорт адправіў у верасьні сёлета 2084 рэйсы з пунктуальнасьцю 97,4%. Згодна з мэтадалёгіяй OAG, спозьненым лічыцца рэйс, які затрымліваецца больш чым на 15 хвілін у параўнаньні з раскладам або адменены цалкам.
Рэйтынг пунктуальнасьці OAG уключае 1199 аэрапортаў з усяго сьвету.
OAG (Official Airline Guide) — кампанія, якая, сярод іншага, зьбірае інфармацыю з больш чым 900 авіякампаній і 4000 аэрапортаў сьвету.