Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі задаволены першай сустрэчай з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры.
Зяленскі перакананы, што ўзаемны абмен фігурантамі спраў аб шпіянажы ёсьць правільным крокам для ўлагоджаньня стасункаў паміж дзьвюма краінамі.
Камэнтуючы па просьбе Радыё Свабода атмасфэру, у якой адбывалася сустрэча, і вялікую колькасьць узаемных жартаў, Уладзімір Зяленскі адразу пачаў усьміхацца, а на пытаньне, хто каго перажартаваў адказаў: «Я ня ведаю, такой задачы не было. Ну была такая атмасфэра. Было нармальна. У яго (Лукашэнкі — РС) някепскае пачуцьцё гумару. Я пабачыў».