У сувязі з ростам напружанасьці ў сэктары Газы прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль, хутчэй за ўсё, ня будзе мець іншага выхаду, апрача як новай вайны ў рэгіёне.
Пра гэта ізраільскі прэм'ер заявіў у інтэрвію радыё Reseht Bet.
Нэтаньягу папярэдзіў, што вайна — гэта самае апошні варыянт і што ён не зьбіраецца высылаць салдат у сэктар Газы, каб спыніць абстрэлы Ізраіля.
Гэта адбудзецца толькі тады, калі зьявяцца аптымальныя ўмовы да вядзеньня пасьпяховых вайсковых дзеяньняў.
Нэтаньягу абвінаваціў Хамас, што той ня ў стане кантраляваць такіх групаў, як Ісламскі Джыхад, які ажыцьцяўляе ракетныя абстрэлы Ізраілю.
— Хамас разумее, куды вядзе гэты шлях, але ён з гэтым не спраўляецца. Іншага выхаду, чым вайна, ня будзе, — сказаў прэм’ер.
Ён таксама дадаў, што перад тым, як распачаць вайсковую апэрацыю, Ізраіль можа зрабіць «некалькі мілітарных крокаў».