Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца канкурэнт. Зяленскі даручыў легалізаваць ва Ўкраіне казіно


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў да 1 сьнежня прыняць законы аб легалізацыі азартных гульняў і здабычы бурштыну.

«Дэтынізацыя эканомікі: Прыняць законы аб легалізацыі азартных гульняў і аб легалізацыі здабычы бурштыну. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сьнежня 2019 года», — заявіў Зяленскі.

Ва Ўкраіне дзейнасьць установаў з азартнымі гульнямі забаронена з 2009 года. Па падліках ураду Ўкраіны, легалізацыя азартнага бізнэсу можа павялічыць дзяржаўны бюджэт краіны на $200 млн у год.

Легалізацыя гульнявога бізнэсу ва Ўкраіне можа моцна паўплываць на прыбытак беларускіх казіно. У Беларусі гульнявы бізнэс быў дазволены ў 2011 год. Як адзначаюць экспэрты гэтай сфэры дзейнасьці, у Беларусі дзейнічае адно з самых лібэральных, у адносінах да гульнявога бізнэсу, заканадаўстваў на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза.

Па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, падатак на гульнявы бізнэс прынёс у бюджэт ў 2016 годзе 45,4 млн рублёў, што вышэй за ўзровень папярэдняга года на 7%. Удзельная вага падатку на гульнявы бізнэс у даходах бюджэту, якія кантралююцца Міністэрствам па падатках і зборах, першыя шэсьць гадоў пасьля легалізацыі заставалася стабільнай і складала 0,2%

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG