Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На АЭС ва Ўкраіне незаконна майнілі крыптавалюту


Паўднёва-Ўкраінская АЭС, ілюстрацыйная выява
Паўднёва-Ўкраінская АЭС, ілюстрацыйная выява

Службовыя асобы Паўднёва-Ўкраінскай атамнай электрастанцыі ўсталявалі ў рэжымным памяшканьні кампутарнае абсталяваньне для здабычы крыптавалюты, паведамляе УНІАН са спасылкай на рашэньне Цэнтральнага раённага суду Мікалаева.

Праз падключэньне тэхнікі да сеціва, як сьцьвярджалася ў судзе, адбылося раскрыцьцё зьвестак пра фізычную абарону станцыі, а гэтая інфармацыя зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай. Тэхніку выявілі сьледчыя Службы бясьпекі Ўкраіны — яны падазраюць, што да яе зьяўленьня могуць быць датычныя і супрацоўнікі Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі АЭС.

Атамная станцыя ў горадзе Южнаўкраінск Нікалаеўскай вобласьці дзейнічае ад 1982 году і мае тры энэргаблёкі магутнасьцю ў 1000 МВт (чацьвёрты перадумалі будаваць у 1989 годзе). Для параўнаньня, на БелАЭС плянуюцца два энэргаблёкі магутнасьцю каля 1200 МВт кожны.

Здабыча і іншыя дзеяньні з крыптавалютамі ва Ўкраіне пакуль і не забароненыя, і не дазволеныя — там толькі зьбіраюцца на заканадаўчым узроўні акрэсьліць асноўныя азначэньні, зьвязаныя з майнінгам, такенамі і блёкчэйнам, прызнаць апэрацыі з крыптавалютай эканамічнай дзейнасьцю. Законапраект аб падатках з апэрацыяў зь віртуальнымі актывамі адклалі прынамсі да 2020 году.

У беларусі майнінг і апэрацыі з крыптавалютамі дазволілі, але з агаворкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG