Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваюць пратэставаць супраць штучных абмежаваньняў на выбары 


Пратэсты ў Маскве, архіўнае фота
Пратэсты ў Маскве, архіўнае фота

У цэнтры Масквы на праспэкце Сахарава прайшоў узгоднены з уладамі мітынг КПРФ. Акцыя заяўлена на 60 тысяч удзельнікаў, сабраліся ня больш за 4 тысячы, паведамляе Расейская служба Свабоды.

Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў раней заяўляў, што няўзгодненая з уладамі акцыя 27 ліпеня была «ашчэрам аранжавай праказы» і заклікаў моладзь не паддавацца на правакацыі.

Паралельна на Бульварным кальцы стартавала сэрыя адзіночных пікетаў у падтрымку незалежных кандыдатаў у Маскоўскую гарадзкую думу і актывістаў, затрыманых падчас акцыі 27 ліпеня.

Адзіночныя пікеты ініцыяваныя муніцыпальнымі дэпутатамі Ільлёй Азаравым, Андрэем Моравым і Аленай Філінай ля помнікаў вядомым расейцам у некалькіх месцах Масквы. Адрозна ад камуністаў, у мітынгу ім было адмоўлена.

Пасьля акцыі апазыцыі 27 ліпеня за допуск незалежных кандыдатаў да выбараў у гарадзкую думу Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках. Некалькі актыўных удзельнікаў затрыманыя. Рашэньне скрытыкаванае праваабаронцамі і палітычнымі экспэртамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG