Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украдзеная Радасьць…


Джон Уільям Уотэрхаўз «Рэха і Нарцыс» (1903)
Джон Уільям Уотэрхаўз «Рэха і Нарцыс» (1903)

У далёкім 1993 годзе сваю кнігу «Проза радасьці» Леанід Дранько-Майсюк мне падпісаў такімі словамі: «І я, і Сыс, і Барадулін — паэты, але бард — Акулін…». Памятаючы гэта, сваю новую кнігу вершаў «Крыло анёла» я падпісаў Леаніду так: «Паэзія — гэта шчасьлівая карта… Лявону — паэту, ад Едруся — барда…». Ня ведаю, ці захавалася ў Леаніда гэтая мая кніга, бо ягоную «Прозу радасьці» ў мяне нехта скраў… Праўда, кажуць, што крадзеная радасьць шчасьця не прыносіць… І ўсё ж. Вярніце Радасьць!

Эдуард Акулін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG