Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус шосты раз перамог у конкурсе праграмаваньня Google Code Jam 


Фіналісты конкурсу Google Code Jam.
Фіналісты конкурсу Google Code Jam.

Генадзь Караткевіч з Гомля шосты раз стаў пераможцам конкурсу праграмаваньня Google Code Jam у Сан-Францыска.

Пра гэта паведамляе сайт Унівэрсытэту інфармацыйных тэхналёгій, мэханікі і оптыкі ў Санкт-Пецярбургу, дзе малады чалавек вучыцца ў асьпірантуры.

Гэтае дасягненьне яшчэ не ўдалося паўтарыць ніводнаму ўдзельніку спаборніцтваў, якія праводзяцца ад 2003 году і лічацца найбуйнейшымі ў сваёй галіне — штогод на чэмпіянат у праграмаваньні зьбіраецца больш за 50 тысяч удзельнікаў з усяго сьвету. З гэтай колькасьці толькі 25 найлепшых трапляюць у фінал; апошнія шэсьць гадоў беларус не пакідае канкурэнтам ніводнага шанцу.

Сам конкурс складаецца з набору альгарытмічных задач. На працягу пэўнага часу ўдзельнікі павінны даць па два рашэньні для кожнага зь іх, выкарыстоўваючы адну з моваў праграмаваньня.
Прыз за першае месца складае 15 тысяч даляраў.

У актыве Генадзя Караткевіча перамогі на расейскіх і міжнародных спаборніцтвах у праграмаваньні: акрамя Google Code Jam, гэта VK Cup, Russian Code Cup, Facebook Hacker Cup ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG