Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі праграміст трэці раз выйграў конкурс Google


Гамяльчук Генадзь Караткевіч заняў першае месца на конкурсе ў спартовым праграмаваньні Google Code Jam.

Фінал сёлетніх спаборніцтваў прайшоў 5 жніўня ў Нью-Ёрку. Хлопец набраў 170 балаў з 200 магчымых.

Такім чынам, ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца. Раней ён перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014 і 2015 гадах.

Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасьць працаўладкаваньня ў кампаніі і 15 тысяч даляраў прызавых. Сёлета за першае месца змагаліся 27 170 праграмістаў з усяго сьвету.

Выданьне Bloomberg назвала беларуса супэрзоркай у спартыўным праграмаваньні.

Генадзь нарадзіўся ў Гомелі ў сям’і праграмістаў. Паводле бацькоў, хлопец сеў за кампутар у пяцігадовым узросьце. За гэты час Генадзь выйграў безьліч прэстыжных міжнародных конкурсаў, паведамляе Белсат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG